Аляксандр Лукашэнка «быў бы не супраць узнікнення ў Беларусі палітычнай сілы ў выглядзе вядучай партыі». Так піша афіцыйнае агенцтва БелТА ў справаздачы з прызначэння кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, якое прайшло 23 студзеня.

«Я ўжо неяк задаваў пытанне, можа, рытарычнае: можа быць, для больш паўнавартаснага грамадска-палітычнага жыцця ў нашай краіне бракуе нейкай вядучай партыі? — сказаў Лукашэнка. — Усе краіны, асабліва вакол, постсавецкія рэспублікі, такія партыі маюць. Мы — не. Я, шчыра кажучы, абсалютна быў бы не супраць, калі б была нейкая палітычная сіла, якая дапамагала б нам працаваць з кадрамі. Тут у нас шмат праблем, і тая сістэма, якая створана праз вертыкаль улады, безальтэрнатыўная. Няма канкурэнцыі. Гэта дрэнна», — заявіў Лукашэнка.

«На маё пытанне аб нейкай грамадска-палітычнай сіле, пачынаючы ад прэм'ер-міністра, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, заканчваючы памочнікамі, гвалтам крычалі, што такая палітычная сіла сёння не патрэбна, усё ў руках старшыняў гар-, райвыканкамаў, аблвыканкамаў. Таму ствараць нешта штучнае не трэба. Можа быць і так, але размова такая была, — працягваў Лукашэнка. — Думаю, што ў працэсе гэтых электаральных падзей, якія пройдуць у бліжэйшы час [мясцовыя і прэзідэнцкія выбары], нам варта вельмі сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем. Але гэта не значыць, што мы штучна створым нейкую партыю па вобразе КПСС. Вось гэта будзе ўжо зусім дрэнна».

«Але я гэтую размову задумаў для таго, каб вы маглі ўсё ж такі абаперціся на грамадскія арганізацыі, і такія арганізацыі ў краіне ёсць, на якія ўлада можа абаперціся ў гэтых электаральных працэсах. Не будзем нічога рабіць штучна», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?