Дзмітрый Варламаў пераехаў у Мінск разам з мітрапалітам. Фота з сацыяльных сетак.

Дзмітрый Варламаў пераехаў у Мінск разам з мітрапалітам. Фота з сацыяльных сетак.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел сёння пацвердзіў інфармацыю аб датэрміновым узнагароджанні некалькімі царкоўнымі ўзнагародамі свайго 21-гадовага асабістага сакратара Дзмітрыя Варламава.

«Тое, што ён атрымаў некалькі ўзнагарод, характэрна і натуральна. Такое бывае і ў вайсковай і ў цывільнай сферах. У сувязі з прызначэннем на пэўную пасаду людзі часам атрымліваюць пазапланавыя ўзнагароды», — сказаў мітрапаліт.

Ён таксама адзначыў, што ў выпадку з яго асабістым сакратаром у інтэрнэт-публікацыях не ўлічылі, што гэты чалавек ужо шэсць гадоў працуе з мітрапалітам. «Таму тое, што яму дадзена ў апошні час, не павінна нікога бянтэжыць. Гэта нармальная з'ява ў нашым жыцці, тым больш у царкоўным», — растлумачыў мітрапаліт.

Акрамя гэтага, ён падкрэсліў, што не каментуе чутак. «Калі чалавек бачыць у навакольных толькі дрэннае, то ён мае падумаць пра сябе: можа быць, у яго акуляры запамрочаныя. Думаю, што ў кожным чалавеку трэба знаходзіць толькі добрае», — сказаў мітрапаліт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?