12 чалавек затрымалі ў Мінску за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса
Некалькі дзясяткаў людзей, пераважна юнакоў з суполак «Альтэрнатыва» і «Рух салідарнасці «Разам» выйшлі з партрэтам забітага ў Кіеве дэманстранта-беларуса Міхала Жызнеўскага і свечкамі да будынку ўкраінскага пасольства ў Мінску, што на Старажоўцы, і помніка Тарасу Шаўчэнку, што побач з ім у скверы.
Яны праспявалі гімн «Магутны Божа». Калі людзі ўжо разыходзіліся, іх насціг спецназ.
Затрымалі не менш за 10 чалавек, паведаміў сведка падзеі, які затэлефанаваў у газету «Наша Ніва».
Як нам удалося даведацца, сярод затрыманых Ілля Дабратвор, Міхал Мікуліч, Дзмітрый Сільчанка, Ірына Вяткіна, Алег Кіроль. Яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска.
Як паведаміў потым у фэйсбуку Алег Корбан, у 22:30 усіх затрыманых пачалі адпускаць з РУУС без складання пратаколаў.
Каментары