У сераду ўвечары на цэнтральнай плошчы горада сабраўся народ, каб захапіць будынак аблвыканкама ў Палтаве — абласным цэнтры на ўсходзе Украіны. Аналагічнае здарылася ў чацвер у Чаркасах, Львове, Цярнопалі ды іншых гарадах.

Аднак начальнік палтаўскай міліцыі пайшоў на нестандартны крок. Ён зняў шапку і гучна заклікаў ушанаваць хвілінай маўчання памяць актывістаў, забітых у Кіеве.

Пасля гэтага ён разам з імі праспяваў гімн «Шчэ нэ ўмэрла Украіна». Тым самым градус эмоцый быў зніжаны, паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна.

У выніку моладзь абмежавалася падпальваннем фаераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0