У Львове ад 12 да 14 кастрычніка праходзіць усеўкраінскі фэстываль кавалёў «Жалезны леў». Для ўдзелу ў фэстывалі прыехалі кавалі зь Беларусі, Галяндыі, Польшчы й Італіі.
«На маю думку, гэты фэст мае ўсе шанцы стаць найлепшым кавальскім фэстывалем ва Ўсходняй Эўропе, — кажа кіраўнік гарадзкой рады Багдан Шуміловіч. — Ну а за Львовам замацуецца званьне сталіцы ўкраінскага кавальства».
Сярод іншага ў праграме «Жалезнага ільва» заплянавае правядзеньне агнявога шоў і рыцарскага турніру.
Пачэснымі гасьцямі фэстывалю будуць вядомы баксёр Віталь Клічко і журналіст Андрэй Шаўчэнка.