Аляксандар Лукашэнка сёньня выступіць перад групай расейскіх рэгіянальных журналістаў. Гэтыя сустрэчы маюць эканамічнае значэньне: дэманстрацыя любові да Расеі настройвае расейскую грамадзкую думку супраць павышэньня цэнаў на газ для Беларусі. Камэнтар Рэдакцыі.

Тысячы трацяцца, каб ашчадзіць мільёны. Інвэстыцыі ў шыкоўны прыём соцень расейскіх рэгіянальных журналістаў акупляюцца цаною зьніжэньня расцэнак на газ на 5 ці 10 даляраў за кубамэтар.

Але як падлічыць згубны для беларускай сьвядомасьці, для нацыянальнай самапавагі эфэкт гэтых клятваў у адданасьці, гэтага рэфрэну «мы адзін народ» (чаму ж тады не падзяліцца нафтазаводамі і дзяржаўнасьцю, калі мы адзін народ?), гэтага, назавём рэчы сваімі імёнамі, пластаваньня перад Расеяй? Заклінаньні вечнага сяброўства абарочваюцца ўрэшце вечным ланцугом, маральным і матэрыяльным. Трацім тысячы, выйграем мільёны, а сплачваем пасьля мільярды.

БЯЗ ВАС — НІЯК
Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190786828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012206280014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».
Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

Гэта пяты прыезд у краіну прадстаўнічай дэлегацыі расейскіх журналістаў. На гэты прэсавы тур зьехаліся каля 70 журналістаў з амаль 40 рэгіёнаў Расеі. Дзе-хто зь іх браў удзел і ў ранейшых такіх паездках.

Журналісты жылі ў найлепшых гатэлях сталіцы і наведалі прадпрыемствы "Белатміт", "Белшына", бровар "Сябар", гуту "Ялізава", Вайсковую акадэмію Беларусі, лыжны цэнтар "Сілічы".

Прэс-канфэрэнцыя А. Лукашэнкі будзе трансьлявацца ў жывым эфіры Першага каналу радыё ад 12-й гадзіны. Папярэднія такія сустрэчы былі нагодай для гучных заяваў і прапаганды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?