Суд Пружанскага раёна асудзіў 34-гадовага слесара ААТ «Пружанскае» за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення да 1 году і шасці месяцаў папраўчых работ з утрыманнем на карысць дзяржавы 15 % заробку, прызнаўшы вінаватым паводле ч. 1 арт. 317-1 Крымінальнага кодэкса (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністратыўнага спагнання за такое ж парушэнне).

Таксама мужчына пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў.

Як паведаміў пракурор Сяргей Гарошка, 12 снежаня 2013 на пачатку дзясятай гадзіны раніцы на тэрыторыі малочна-таварнай фермы ў вёсцы Хіцеўшчына трактар «МТЗ 952», на якім працаваў слесар, спынілі супрацоўнікі ДАІ. У крыві мужчыны было выяўлена 0,38 праміле алкаголю.

Паводле прысуду трактар «МТЗ 952», які належыць ААТ «Пружанскае», канфіскаваны на карысць дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?