Газэта «Lidove noviny» піша пра былога супрацоўніка чэскай разьведкі, падпалкоўніка Рамана Ліенэра. Тры гады таму ён быў западозраны сваім кіраўніцтвам у шпегаўстве на карысьць рэжыму Лукашэнкі і растраце двух мільёнаў крон. У выніку была спыненая выведніцкая місія Ліенэра ў Беларусі, а ў часе судовага разьбіральніцтва расскарэчана й ягонае імя. Дагэтуль Ліенэр ня быў прызнаны вінаватым ні па адным з вышэйпазначаных абвінавачаньняў, а суд на ім перанесьлі на няпэўны час. Цяпер Ліенэр падаў скаргу на свайго былога працадаўцу. Ваенную выведку ён абвінаваціў у тым, што яна не забясьпечыла яму інкогніта і бясьпеку. Скаргу Ліенэра, якая ў гісторыі чэскай выведкі ёсьць унікальнай, у сераду пачаў разглядаць Праскі гарадзкі суд.

Radio Praha

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0