Свабодных участкаў у Мінскім раёне для тых, хто жадае набыць зямлю, практычна не засталося. Гэта вынікае з інфармацыі, прадстаўленай пракурорам Мінскай вобласці Алегам Лаўрухіным.
Найбольш праблемным, як адзначыў Лаўрухін, застаецца Мінскі раён. «Менавіта тут маса грамадзян жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі», — канстатаваў ён. Толькі за 2013 год па вобласці адабрана і пераразмеркавана, у тым ліку і па патрабаванні ворганаў пракуратуры, больш чым 250 участкаў, з якіх 47 — на тэрыторыі Мінскага раёна.
Лаўрухін паведаміў, што на тэрыторыі Мінскага раёна на ўліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі, стаіць 21,5 тыс. чалавек. Па ўсёй Мінскай вобласці — 32 тыс. чалавек. Колькасць свабодных участкаў у Мінскім раёне — 338. У 2013 годзе было выдзелена ўсяго 160 участкаў.