Белстат правёў даследаванне наконт размеркавання колькасці работнікаў па выніках налічанага заробку за лістапад 2013 года.

Налічаны заробак у рубляхКолькасць работнікаў
менш за 1 мільён 0,8%
ад 1 да 2 мільёнаў 8,8%
ад 2 да 3 мільёнаў 16,1%
ад 3 да 4 мільёнаў 17,7%
ад 4 да 5 мільёнаў 16,2%
ад 5 да 6 мільёнаў 13%
ад 6 да 8 мільёнаў 15,2%
ад 8 да 10 мільёнаў 6,6%
больш за 10 мільёнаў 5,7%

Такім чынам, кожны дзясяты зарабляў менш за 2 мільёны рублёў. 

Быў вылічаны і медыянны заробак. Палова беларусаў у лістападзе 2013 зарабляла больш за 4 411 200 рублёў, палова — менш. Такім чынам медыянны заробак пасля сплаты падаткаў склаў $414.

Лічба медыяннага заробку лічыцца больш справядлівай за лічбу сярэдняга заробку, калі ўсе заробленыя грошы «падзяляюцца» на колькасць работнікаў. Для параўнання, сярэдні заробак пасля сплаты падаткаў у лістападзе ў Беларусі склаў $502 - на $88 больш, чым медыянны.

Найбольшая розніца паміж медыянным і сярэднім заробкам утварылася ў Мінску - $530 і $659 адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?