На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачаліся нязначныя сутычкі. Як перадае карэспандэнт УНІАН, цяжка зразумець — хто пачаў першым.

23:50

З боку міліцыі чуваць адзінкавыя стрэлы. Напэўна, яны ўжываюць гумовыя кулі. Паранены адзін актывіст. У адказ беркутаўцаў закідваюць петардамі.

Актывісты кажуць, што беркутаўцы адкрылі агонь першымі, значыць перамір'е скончана.

***

Падарваліся некалькі святлошумавых гранат. У сваю чаргу, мітынгоўцы кінулі ў бок міліцыі некалькі бутэлек з запальнай сумессю.

Міліцыя таксама ўключыла два магутныя пражэктары, якія на гэты момант асвятляюць усю тэрыторыю перад стадыёнам «Дынама».

Мітынгоўцы на Грушэўскага, дзе сутычкі трываюць з 19 студзеня, зноў развялі амаль 10 вогнішчаў з аўтамабільных шын на пярэднім краі барыкадаў.

Мітынгоўцы актыўна даносяць да ачагоў новыя шыны, пры гэтым самі не робяць нейкіх актыўных дзеянняў.

З іншага боку стаяць кардоны міліцыі і спецназа. Іх досыць шмат. Час ад часу яны асвятляюць мітынгоўцаў магутнымі пражэктарамі, аднак таксама пакуль захоўваюць спакой.

Усяго цяпер на вуліцы Грушэўскага знаходзіцца амаль 5000 чалавек.

Людзі ўладкоўваюць пункты абагравання на ўсёй вуліцы.

Некаторыя працягваюць рыхтавацца да магчымай абароны барыкадаў, умацоўваючы іх ды збіраючы брук.

Даволі значная частка мітынгоўцаў стаіць зверху на апошняй барыкадзе і назірае адтуль за праваахоўнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0