У горадзе Дэтройт (штат Мічыган, ЗША) памёр пасля цяжкай хваробы Мікола Прускі (01.01.1928 — 22.01.2014).

Нябожчык, ураджэнец Мікалаеўшчыны (Стаўбцоўшчына), быў шырока ведамы як выдавец, рэдактар, грамадскі і культурны дзеяч, а таксама дабрадзей, які пасля абвешчання незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў ініцыятарам пасылання на Бацькаўшчыну кантэйнэраў гуманітарнай і медыцынскай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.

Яго маці Міхаліна была стрыечнай сястрой Якуба Коласа. Мікола Прускі быў актывістам Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клубу ў Дэтройце (1960—1970-я), сябра БАЗА. Выдаў дзясяткі беларускіх кніг, у тым ліку разам з БІНІМам; рэдагаваў часопіс «Беларускі свет», «Беларускі дайджэст».

Управа Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку выказвае шчырае спачуванне сям'і нябожчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?