Цела міліцыянта з агнястрэльным раненнем галавы знайшлі ў Галасееўскім раёне Кіева 24 студзеня ўвечары.

Забітага знайшлі ахоўнікі, якія працуюць на будаўніцтве непадалёк ад месца здзяйснення злачынства.

Мужчыны пачулі стрэлы і пабеглі ў той бок. Прыбегшы на месца, адразу выклікалі міліцыю.

Сведкі бачылі, як двое невядомых беглі з месца здарэння.

Ужо ўстаноўлена, што пацярпелы — 27 гадовы старшы сяржант аддзела дзяржаўнай службы аховы Галасееўскага райупраўлення міліцыі. Міліцыянт ішоў са службы дадому без зброі.

Пражываў праваахоўнік не ў інтэрнаце «Беркута», як спачатку паведамілі некаторыя СМІ, а на кватэры. Дэпартамент аховы ў спецыяльнай заяве падкрэсліў, што справа ніяк не звязаная з Майданам.

Тым не менш, міністр унутраных справаў у спецыяльнай заяве звязаў смерць з «экстрэмістамі». Ён таксама звінаваціў дэманстрантаў у захопе трох міліцыянтаў на Майдане.

Гэтую заяву лідары Майдану абверглі. Яны выказалі меркаванне, што такім чынам рыхтуецца глеба для сілавых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?