Актывіста УНА-УНСО, беларуса Міхаіла Жызнеўскага забілі 22 студзеня ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага з помпавай стрэльбы карцеччу 12-га калібра. Пра гэта Gazeta.ua паведаміў ветэран УНСО і палітвязень акцыі «Украіна без Кучмы» Ігар Мазур.

Мазур распавёў, што цела забітага Жызнеўскі гэтага часу не паказалі сябрам і знаёмым. Затое міліцыя дэманстравала ім толькі фота.

«Аказваецца, ён быў забіты не куляй пісталета Макарава, а з помпавіка карцеччу, з блізкай адлегласці ў сэрца, 12-га калібра. Гэта патрон, з якім ідуць паляваць на дзіка», — растлумачыў грамадскі дзеяч.

Ён дадаў, што ў нядзелю, 26 студзеня, у 12.00 (13:00 па Мінску) будзе паніхіда ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.

«Сімвалічна, што Міхаіла Міхайлавіча Жызнеўскага будуць адпяваць менавіта там», — адзначыў Мазур.

Міхаіла пахаваюць у Гомелі. Яго цела на радзіму адвязе бацька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?