«Не выконвайце злачынных загадаў, не прымайце несправядлівых і супрацьзаконных рашэнняў, не бярыце ўдзелу ў рэпрэсіях супраць грамадзян Украіны», — гаворыцца ў відэазвароце лідару партыі УДАР Віталя Клічко.
«Я звяртаюся да тых, хто павінен абараняць у краіне правапарадак, законы і Канстытуцыю, справядлівасць і правы чалавека. Я звяртаюся да міліцыі, унутраных войскаў, спецпадраздзяленняў, суддзяў і пракурораў. Сёння ад вас шмат у чым залежыць, удасца вырашыць палітычны крызіс у краіне, спыніць рэпрэсіі, гвалт і тэрор, якія разгарнула ўлада, і робіць выгляд быццам нічога не адбываецца, — гаворыцца ў відэазвароце Клічко.
Не рабіце злачынных загадаў, не прымайце несправядлівых і супрацьзаконных рашэнняў, не бярыце ўдзелу ў рэпрэсіях супраць грамадзян Украіны. Нашай з вамі краіны. Абараніце сёння людзей! Тыя з вас, хто мае прафесійны гонар, годнасць, смеласць і сумленне зрабіць гэта, будуць мець гарантыі і застануцца працаваць», — адзначыў Віталь Клічко.