У сувязі з праверкай ступені падрыхтаванасці «тэрытарыяльнай абароны» гарадок Мёры (заходняя частка Віцебскай вобласці) пераведзены на ваеннае становішча, дзейнічае каменданцкі час. З горада і раёна мабілізавана больш за 200 чалавек, шмат вайскоўцаў прыехала з іншых рэгіёнаў.
У генштаб ператворана ДЮСШ, заняты гарадскі стадыён. Гэтая тэрыторыя абнесена барыкадамі з мяхоў з пяском.
Актыўная фаза вучэнняў пачнецца з 27 студзеня і будзе доўжыцца прыкладна месяц. Вось кароткі рэпартаж афіцыйнага ВаенТВ:
0
0
0
0
0
0