Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд афіцыйна абвясціў, што Валеры Трыервейлер, якая з'яўлялася першай лэдзі з 2012 года, больш не з'яўляецца яго партнёрам. Пра гэта французскі лідар паведаміў у суботу, 25 студзеня, у эксклюзіўнай заяве Agence France-Presse.

Падкрэсліўшы, што прамаўляе як прыватная асоба, Алянд заявіў: «Я хацеў бы абвясціць, што я выйшаў з саюза з Валеры Трыервейлер». Іншых падрабязнасьцяў агенцтва не прыводзіць.

Алянд і Трыервейлер былі парай з 2007 года, аднак афіцыйнага шлюбу яны не заключалі. Калі Алянда абралі прэзідэнтам, яго спадарожніца выконвала ролю першай лэдзі і суправаджала кіраўніка дзяржавы ў афіцыйных паездках.

У пачатку студзеня французскія таблоіды паведамілі пра тое, што Аланд здраджвае Трыервейлер з 41-гадовай актрысай Жулі Гайе.

Як мяркуецца, 10 студзені прэзідэнт распавёў першай лэдзі пра здраду, пасля чаго яна трапіла ў шпіталь з нервовым знясіленнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?