Чарговае Народнае веча, якое ў апошнія два месяцы праходзіла ў Кіеве штонядзелю, адменена з-за пахавання актывіста Еўрамайдану беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які быў забіты куляй 22 студзеня.

На Майдане абвешчаны дзень жалобы.

Аб гэтым паведамляецца на сайце партыі «Бацькаўшчына».

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага на Майдане Незалежнасці.

Раней актывіста адпелі ў саборы Міхайлаўскага Златоверхага манастыра. Туды прыйшлі тысячы людзей. Зайсці ў царкву змаглі не ўсе жадаючыя — плошча перад храмам была запоўненая людзьмі. На сцэне Майдана адначасова адбыўся малебен. Пасля паніхіды цела актывіста пранеслі з сабора па вуліцах горада да Майдану.

Яго праводзяць пад песню «Пливе кача», яго любімую песню.

Міхаіл Жызнеўскі загінуў падчас супрацьстаянняў з сілавікамі на вуліцы Грушэўскага ў сераду. Прычынай смерці сталі агнястрэльныя раненні.

Сёння яму споўнілася б 26 гадоў.

У мерапрыемствах бяруць удзел родныя загінулага, лідэры апазіцыі, народныя дэпутаты, удзельнікі Еўрамайдана.

Маці Міхаіла распавяла, што ён будзе пахаваны на могілках у дзесяці кіламетрах ад Гомеля, дзе ўжо ёсць пахаванні іх сваякоў.

Live streaming video by Ustream

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?