Відэа з Запарожжа анлайн:

Каля пяці тысяч дэманстрантаў сабралася на цэнтральнай плошчы горада. Да актывістаў апазіцыі далучыліся фанаты футбольнага клуба «Металург». Як і скрозь на ўсходзе і поўдні Украіны, ультрас актыўна падтрымалі еўрамайдан.

На ахову будынку аблдзяржадміністрацыі было выстаўлена паўтысячы міліцыянтаў і некалькі соцень прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў. Але апошнія разышліся, пабачыўшы колькасную перавагу пратэстоўцаў.

У выніку сутычак ёсць параненыя. Першы штурм міліцыя адбіла, пачаўся другі.

17:25

Пратэстоўцы ў Запорожье перакрываюць праспект Леніна — цэнтральную вуліцу горада.

Запарожжа стала першым усходнеўкраінскім абласным цэнтрам, дзе дэманстранты спрабуюць захапіць органы ўлады. На выбарах 2004 і 2010 гадоў Запарожская вобласць большасцю галасоў падтрымлівала Януковіча, а не Юшчанку і Цімашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?