Сёння ў Даніі, дзе завяршаецца мужчынскі чэмпіянат Еропы па гандболе, прайшло лёсаванне плэй-оф чэмпіянату свету, які пройдзе ў наступным годзе (з 17 студзеня па 1 лютага) у Катары.

У турніры возьме ўдзел 24 каманды. Прамыя пуцёўкі на ЧС атрымалі каманды Катара (гаспадыня), Іспанія — пераможца мінулага чэмпіянату, а таксама зборныя Даніі, Францыі і Харватыі, як найлепшыя каманды сённяшняга чэмпіянату Еўропы.

Астатнія дзевяць пуцёвак ад Еўропы будуць вызначаныя ў матчах плэй-оф, якія пройдуць 7-8 і 14-15 чэрвеня.

Супернікам зборнай Беларусі будзе зборная Чарнагорыі, адзіная якую Беларусь перамагла на сённяшнім чэмпіянаце Еўропы (29:23).

Першы матч беларусы правядуць у гасцях.

Астатнія пары плэй-оф:

Венгрыя — Славенія
Румынія —Швецыя
Польшча — Германія
Сербія — Чэхія
Боснія — Ісландыя
Аўстрыя — Нарвегія
Расія — Літва
Грэцыя — Македонія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?