Прапановы Віктара Януковіча для апазіцыі заняць высокія пасады ва ўрадзе ў абмен на спыненне акцый непадпарадкавання ў Кіеве і рэгіёнах краіны не з'яўляюцца бестэрміновымі, крайні тэрмін па іх — аўторак, 28 студзеня.

Пра гэта, паведамляе РІА Навіны, са спасылкай на заяву дэпутата Вярхоўнай рады ад кіруючай Партыі рэгіёнаў і ўдзельніка перамоваў Алега Царова, якая будзе апублікавана ў нумары «Российской газеты» за панядзелак 27 студзеня.

«Нашы прапановы ў адрас апазіцыі гучаць як бестэрміновыя. Вядома, гэта не так. Кантрольная кропка — аўторак, пасяджэнне Вярхоўнай рады, дзе палітычны крызіс можа быць вырашаны ў рамках канстытуцыйнага поля», — сказаў Цароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?