Сёньня ў Віцебску распачаўся міжнародны турнір па грэка‑рымскай барацьбе на прызы Ігара Каныгіна. Славуты віцебскі барэц быў чэмпіёнам сьвету, тройчы Эўропы, Савецкага Саюзу і срэбным прызёрам Алімпіяды ў Маскве.

На адкрыцці турніру спартсменаў ды гледачоў чакаў сюрпрыз. Сярод афіцыйных асобаў знаходзіўся Аляксандр Мілінкевіч.

На турнір ён прыехаў па асабістаму запрашэнню Ігара Каныгіна. Апазіцыйны лідэр распавёў, што з’яўляецца прыхільнікам грэка‑рымскай барацьбы і з павагай ставіцца да гаспадара турніру Ігара Каныгіна.

БЯЗ ВАС — НІЯК
Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190786828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012206280014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».
Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

На мерапрыемствы такога кшталту ў якасці «вясельнага генерала» Мілінкевіча запрасілі ўпершыню. Паводле слоў экс‑кандыдата ў прэзідэнты, ад’язджаў ён у такой спешцы, што нават забыўся на спецыяльны прыз для юных спартсменаў. Але абяцаў прывезці спецпрыз наступным разам.

Міжнародны турнір па грэка‑рымскай барацьбе для юнакоў да 20 гадоў на прызы Ігара Каныгіна ў Віцебску ладзяць ўжо дванаццаты раз. Сёлета, акрамя беларускіх спартсменаў, ў ім бяруць ўдзел літоўцы.

Расіяне ды украінцы, паводле арганізатараў турніру, адмовіліся ад ўдзелу ў апошні момант — не здолелі знайсці грошы на паездку. Турнір будзе доўжыцца тры дні. Мілінкевіч з’ехаў з Віцебску неўзабаве пасля адкрыцця, крыху паназіраўшы за спаборніцтвамі.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0