Сітуацыя ў органах пагранічнай службы Беларусі далёкая ад жаданай Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні пашыранай калегіі Дзяржпагранкамітэта па пытаннях аховы дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Адкрываючы пасяджэнне, Лукашэнка адзначыў, што яго правядзенне не выклікана нейкімі надзвычайнымі абставінамі. «Але сітуацыя ў пагранічным камітэце далёкая ад той, якую я хацеў бы бачыць як кіраўнік дзяржавы», - падкрэсліў ён.

«Мы нібыта і задачы разумеем, тое, як іх вырашаць, ёсць каму вырашаць гэтыя задачы і праблемы. Шмат аб чым мы дагаворваліся, прынамсі, з двума апошнімі кіраўнікамі пагранведамства, але вельмі шмат задач, якія сёння не вырашаюцца», - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён ў сувязі з гэтым растлумачыў, чым было выклікана назначэнне генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава на пасаду старшыні Дзяржпагранкамітэта.

«Гэта звязана не з тым, што, як, можа, некаторыя лічаць, Лукашэнка незадаволены Мальцавым», - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некаторы час таму ў яго адбылася мужчынская размова, на якой прысутнічалі кіраўнікі сілавых ведамстваў і шэраг іншых службовых асоб. Ён быў выкліканы чарговым фактарам парушэння парадку на мяжы. «І гэта было ўжо цераз край.

Я тады Леаніду Сямёнавічу сказаў: яшчэ адно такое парушэнне - і або вам, або мне давядзецца ісці ў пагранічныя войскі. Ён кажа: гэта не справа прэзідэнта, значыць, я пайду.

Такое парушэнне было дапушчана з цягам часу, і Леаніду Сямёнавічу давялося выконваць абяцанае. Вось прычына таго, што генерал-палкоўнік Мальцаў быў накіраваны на граніцу для таго, каб непасрэдна ўзначальваючы гэта ведамства, выявіць тыя пагрозы, надахопы, якія сёння існуюць, і навесці парадак. Гэта даручэнне Прэзідэнта ён выканае, чаго б яму гэта ні каштавала», - расказаў Лукашэнка.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Лукашэнка дадаў: «А вам да гэтага трэба прывыкнуць, калі вы прыйшлі служыць не проста ў армію, а ў пагранічныя войскі. І не таму, што прэзідэнт у іх служыў, а таму што пагранічныя войскі - асаблівыя, яны дзейнічаюць у баявой абстаноўцы. Мы армію рыхтуем на выпадак, калі раптам (не дай бог, вядома). Можа быць, і не будзе такога выпадку. А пагранічныя войскі ўжо выконваюць свае баявыя задачы. У гэтым іх асаблівасць». «Самае галоўнае - вашы недахопы, правалы на апошнім метры нашай зямлі могуць выклікаць вялікія наступствы для ўсёй краіны», - падкрэсліў Алякандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?