З красавіка 2014 сталічны аўтавакзал «Маскоўскі» канчаткова спыніць сваю працу. Пляцоўка будзе аддадзеная пад будаўніцтва расійскаму «Газпрому».
Прыгарадныя аўтобусы будуць адпраўляцца ад дыспетчарскіх станцый «Уручча-2», «Славінскага» і «Карастаянавай».
Будуць ўнесеныя змены і ў маршруты гарадскога транспарту. Самы папулярны аўтобус №100 будзе ехаць да ДС «Славінскага», а тралейбусы №1 і №56 часова адменяць.
Поўны спіс зменаў даступны на сайце «Сталічнага транспарта і сувязі».