Універсытэцкая камісія па прававых і сацыяльных пытаннях разгледзела напярэдадні яе заяву на імя рэктара Андрэя Караля. Іну Соркіну не пераабралі на пасаду дацэнта, што азначае звальненне.

Яна прасіла правесці конкурс паўторна. У сваёй заяве яна таксама напісала, што былі парушаны заканадаўча замацаваныя крытэры адбору кандыдатаў, а таксама некаторыя працэдурныя моманты. У прыватнасьці, паседжанне кафедры прайшло без абмеркавання кандыдатур.

Камісія вырашыла, што няма падставаў ні дзеля таго, каб праводзіць паўторны конкурс на пасаду дацэнта, ані каб выносіць пытанне наконт Іны Соркінай на паўторнае галасаванне ўніверсітэцкай рады.

Пастанову прынялі большасцю галасоў, устрымаўся толькі адзін.

Іна Соркіна мяркуе, не зважаючы на звальненьне, працягнуць сваю навуковую і пэдагагічную дзейнасць, але працу давядзецца шукаць.

Раней з універсітэту звольнілі двух выкладчыкаў-гісторыкаў. Адзін зь іх, прафэсар Вячаслаў Швед, так і не знайшоў новай працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?