Творы сусветнага ўзроўню, параўнальныя з раманам «Вайна і мір» Льва Талстога, у Беларусі ў свой час стварылі такія пісьменнікі, як Васіль Быкаў і Максім Танк. Такое меркаванне на прэс-канферэнцыі 27 студзеня ў Мінску выказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Так ён пракаментаваў заяву Лукашэнкі, зробленую 21 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі вядучых беларускіх СМІ, аб сур'ёзнай падтрымцы, якую дзяржава акажа аўтару беларускага твора сусветнага класу. «Я казаў, пакладзеце мне хоць адну [кнігу], да прыкладу, «Вайну і мір», і я вам забяспечу гіганцкую падтрымку. Але няма іх!» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Вы памятаеце, у якіх умовах пісаў Леў Талстой «Вайну і мір», колькі яму давялося дадумваць і складаць, то быў іншы час, — адзначыў Чаргінец. — Нашу «Вайну і мір» напісалі Васіль Быкаў, Максім Танк, іншыя паважаныя пісьменнікі, у тым ліку Алесь Адамовіч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?