Штаб нацыянальнага супраціву просіць кіяўлян выйсці на Майдан 28 студзеня а 12.00.

Пра гэта ў панядзелак на прэс-канферэнцыі абвясціў каардынатар Штаба Аляксандр Турчынаў, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Прыйдзіце заўтра, а 12.00, і падтрымайце дэпутатаў, якія гатовыя ўзяць на сябе адказнасць і адмяніць дыктатарскія законы», — сказаў ён.

«Падтрымайце тых, хто гатовы прагаласаваць за свабоду палітвязняў і закрыццё супраць іх усіх спраў, за адстаўку ўрада і аднаўленне Канстытуцыі 2004 года, а разам з ёй канстытуцыйнага ладу Украіны», — заклікаў Турчынаў.

Паводле яго слоў, у аўторак будзе магчымасць мірным шляхам вырашыць «тую страшную сітуацыю, якая склалася сёння».

«Заўтра ёсць магчымасць спыніць супрацьстаянне і аднавіць правы нашых грамадзян, аднавіць працэс еўраінтэграцыі, аднавіць працэс нармальнага функцыянавання нашай краіны, за што рэальна змагаюцца сёння ўсе актывісты і патрыёты Майдану», — рэзюмаваў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?