Час пахавання загінулага ў Кіеве Міхаіла Жызнеўскага пакуль невядомы.
Чакалася, што Міхаіл будзе дастаўлены ў Гомель раніцай 28 студзеня, і сёння ж яго пахаваюць у пасёлку Сцяг Працы пад Гомелем. Аднак, паводле наяўнай інфармацыі, цела загінулага з-за невядомай прычыны ўсё яшчэ знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Паводле слоў маці, калі Міхаіла даставяць на радзіму ў найбліжэйшыя гадзіны, пахаванне можа адбыцца сёння прыблізна ў 16.00, калі працэс дастаўкі цела зацягнецца — ужо заўтра.
Міхаіл Жызнеўскі, якому 26 студзеня споўнілася б 26 гадоў, быў членам праварадыкальнай украінскай арганізацыі УНА-УНСА. Ён быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня падчас беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
0
0
0
0
0
0