Зьміцер Дашкевіч

Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў Шклоўскім райаддзеле міліцыі.

«Доказаў віны Зьмітра Дашкевіча дастаткова. Мяркую, празь некалькі дзён справа пойдзе у суд», — сказаў «Свабодзе» сьледчы Сяргей Лох, які вёў справу Дашкевіча.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Другую крымінальную справу на лідэра «Маладога фронту» завялі 14 жніўня. Актывіста абвінавацілі ў адмове даваць сьведчаньні паводле справы на іншых актывістаў «Маладога фронту».

Нагадаем, летась Зьмітра Дашкевіча асудзілі на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Актывіст адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі.

Паводле другога абвінавачаньня Зьміцер Дашкевіч можа атрымаць паўгоду зьняволеньня.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0