27 студзеня ў пункце пропуску «Церахоўка» падчас надгляду цягніка «Адлер-Мінск» паводзіны службова-вышуковага сабакі паказалі на магчымую наяўнасць наркотыку, які і быў знойдзены пасля ў пластыкавай бутэльцы.
Пад металічным кажухом, які закрывае трубы ацяплення, мытнікі знайшлі пластыкавую бутэльку, даверху запоўненую рэчывам расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру.
Цяпер праваахоўнікі шукаюць уладальнікаў бутэлькі з падазроным змесцівам, прызначаная хімічная і дактыласкапічная экспертызы, паінфармавалі ў прэс-групе Гомельскай мытні. Разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле «Кантрабанда».