Прадстаўнікі шэрагу буйных СМІ Фінляндыі адмаўляюцца ехаць у Беларусь на Чэмпіянат свету па хакеі.

У прыватнасці, пра гэта заявілі тэлерадыёкампанія YLE, а таксама выданні Helsingin Sanomat і Ilta Sanomat.

Кампаніі абвясцілі, што іх не задавальняюць умовы, вылучаныя беларускімі арганізатарамі мерапрыемства. У прыватнасці гаворка ідзе аб патрабаванні, высунутым з боку ўрада Беларусі: журналісты, якія прыбылі па візах, выдадзеных для асвятлення Чэмпіяната свету па хакеі, не могуць пісаць пра іншыя падзеі ў краіне.

«Мы павінны быць пэўненыя, што журналісты змогуць працаваць у адпаведнасці з нармальнымі заходнімі прынцыпамі.

Міжнародная федэрацыя хакея павінна падбаць пра тое, каб забяспечыць нармальную працу», — заявіў спартыўны дырэктар YLE Аце Яскелайнен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?