Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, алімпійскі чэмпіён і Герой Украіны Сяргей Бубка заклікаў украінскае грамадства вырашыць сітуацыю ў краіне шляхам мірных перамоваў.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Украіны.

У прыватнасці, Бубка адзначыў: «Усе мы хочам, каб быў мір. Напярэдадні Алімпійскіх гульняў і на час іх правядзення заўсёды спыняліся ўсе войны. Таму я вельмі хацеў бы, каб і ў нашай краіне было спакойна і не толькі на час зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. Мы ўсе любім нашу краіну, жадаем дабра і дабрабыту для ўсіх. І нам вельмі неабходна алімпійскае перамір'е. Дарэчы, такая пазітыўная традыцыя з'явілася яшчэ ў VII стагоддзі да нашай эры ў Старажытнай Грэцыі. Думаю, што гэта добры прыклад. Калі мір можа быць устаноўлены на 16 дзён правядзення Алімпійскіх гульняў, то чаму б не захаваць яго назаўжды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?