У Менск прыехаў сын Генадзя Грушавога Максім. Жонка нябожчыка Ірына і старэйшая дачка Марына яшчэ ў дарозе.

«Пахаванне дакладна будзе ў пятніцу. Дзе і калі будзе праходзіць разьвітанне, я буду ведаць толькі вечарам, бо яшчэ будзем абмяркоўваць гэта з рытуальнымі службамі», — заявіў Максім Грушавы.

Максім узгадвае свайго бацьку:

«Ён даў нам веру, што высілкамі і барацьбой можна дамагчыся ўсяго. Галоўнае — верыць у тое, што ты робіш, быць адданым гэтай справе. Ён шмат сябе прысвяціў «Дзецям Чарнобыля», але мы заўсёды адчувалі ягонае цяпло, што ён побач, клапоціцца пра нас.

Дзецьмі мы заўсёды адчувалі сябе ўпэўнена і ў поўнай бяспецы, бо ведалі, што ён не дасць нас пакрыўдзіць. За ім было як за сцяной.

У жыцьці ён быў вельмі вясёлым чалавекам.

Ягоная галоўная рыса — гэта аптымізм, неверагодны аптымізм. Ён заўсёды верыў, што дабро пераможа, што з любой сітуацыі ёсць выйсце. У яго была воля заўсёды змагацца. Я б хацеў, каб нашы дзеці гэта перанялі».

Генадзь Грушавы пайшоў з жыцця на 64-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы. Генадзь Грушавы быў кіраўніком фонду «Дзецям Чарнобыля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?