Рассельгаснагляд просіць ветэрынарныя органы Беларусі аб правядзенні тэрміновых кансультацый па пытанні паставак бульбы з гэтай краіны ў Расію. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта.

«Мы валодаем інфармацыяй, што фірмы-пастаўшчыкі прапаноўваюць расійскім партнёрам пастаўкі бульбы з краін Еўрасаюза цераз Беларусь», — заявіў ён. Гэтыя факты тлумачаць, чаму вытворцы бульбы з Еўропы не імкнуцца праводзіць праверкі сваёй прадукцыі ў расійскай фітасанітарнай службы, мяркуюць у Рассельгаснаглядзе.

Рассельгаснагляд будзе правяраць на мяжы кожную партыю бульбы, што заводзіцца з Еўропы.

Беларусь не далучылася да пагадненняў Мытнага саюза аб дазволе кантраляваць паходжанне бульбы, якая пастаўляецца з краіны на рынкі краін-партнёраў, што дае магчымасць прадаваць у Расіі еўрапейскую бульбу пад выглядам беларускай, тлумачаць у Рассельгаснаглядзе. «Мы рыхтуем ліст аб магчымасці ўвядзення абмежаванняў на ўвоз насеннай і таварнай бульбы з Беларусі і просім правядзення тэрміновых кансультацый», — падкрэсліў Данкверт.

Пастаўкі бульбы з ЕС у Расію зараз абмежаваныя з-за пагрозы распаўсюджвання небяспечных хвароб раслін. Аднак раней Рассельгаснагляд заяўляў пра магчымасць дазволу ўвозу насеннага матэрыялу ў Расію пры ўмове праверкі ведамствам кожнай таварнай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?