22 студзеня ў вёсцы Воўкавічы Талачынскага раёна згарэў дом, а разам з ім дзяўчынка і пенсіянерка.

«Мясцовы жыхар замяніў газавы балон, а герметычнасць яго злучэння з рэдуктарам правяраў пры дапамозе запаленай запалкі, што катэгарычна забаронена, — паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта. — У выніку яго бяздумных дзеянняў адбыўся выбух газу і пачаўся пажар, які пацягнуў смерць жанчыны — 1950 года нараджэння і дзіцяці — 2008 года нараджэння. Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі твару і рук другой ступені».

Заведзена крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм асобам. Вяскоўцу пагражае да пяці гадоў калоніі. Мужчына — брат зяця загінулай пенсіянеркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?