У Вярхоўную Раду Украіны унесены законапраект, які прапануе вызваляць асуджаных ад адбыцця пакарання па стане здароўя. Дакумент быў размешчаны ў сераду на сайце парламента.
Аўтары законапраекта — народныя дэпутаты з фракцыі «Бацькаўшчына» Юрый Адарчанка і Сцяпан Курпіль. Яны прапануюць датэрмінова вызваляць асуджаных, якія адбылі больш за чвэрць прызначанага тэрміну пакарання, але пры гэтым больш за палову гэтага тэрміну знаходзіліся на стацыянарным лячэнні.
У той жа час у дакуменце адзначаецца, што дзеянне гэтай нормы не распаўсюджваецца на фігурантаў спраў аб забойстве, распаўсюдзе наркотыкаў, а таксама злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва.
У выпадку прыняцця гэтага закона, яго нормы могуць быць ужытыя для вызвалення экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі.