Заява на рэгістрацыю кандыдатуры беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру перададзена ў Нобелеўскі камітэт. Подпісы пад заявай збіралі дэпутаты польскага Сойму ад «Грамадзянскай Платформы» ды партыі «Права і Справядлівасць», кажа ініцыятар акцыі, Адам Ліпінскі з ПіС.

- Подпісы ўжо сабраныя і перададзеныя ў Нобелеўскі камітэт. Дэпутаты Польскага Сойму вылучылі Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2014 года. Подпісы за вылучэнне супольна збіралі дэпутаты ад дзвюх парламенцкіх партый.

Гэта ўжо трэці раз, калі Бяляцкага вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.

У 2012-м годзе кандыдатура старшыні Праваабарончага цэнтру Вясна ўвайшла ў шорт-ліст,

адзначае Адам Ліпінскі:

— Маю надзею, што беларуская апазіцыя будзе ўганараваная. Гэта тое самае, што ўзнагарода для Леха Валенсы – гэта ўзнагарода дэ-факта для ўсёй Салідарнасці.А тут

узнагарода для апазіцыі дэмакратычнай у Беларусі мусіць быць перададзеная ў рукі асобы найбольш значнай і вядомай. І тое, што асоба знаходзіцца ў зняволенні, - гэта таксама важна.

У 2011-м годзе суд прызнаў кіраўніка «Вясны» вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да чатыры з паловай году пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру можна вылучаць да 1-га лютага. Дэпутаты Польскага Сойму вылучалі Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?