Тэлеканал «Дождь» адключылі з кабельных сетак аператары «Дом.ру» і «Акадо», а затым і «НТВ+».

У паведамленні апошняга гаворыцца, што закранутая тэма блакады Ленінграда наносіць шкоду рэпутацыі НТВ+ як агрэгатара пакетаў тэлеканалаў і можа негатыўна адбіцца на прасоўванні прадуктаў НТВ+.

Тэлеканал «Дождь» вызначаецца незалежным мысленнем, часта крытыкуе расійскую рэчаіснасць, чаго не дазваляюць іншыя расійскія тэлеканалы, у яго эфір запрашаюцца незалежныя эксперты. Асвятленне «Дождём» падзей ва Украіне моцна кантрастуе з палітыкай афіцыйных расійскіх тэлеканалаў.

Выглядае, што абмеркаванне тэмы блакады Ленінграда стала толькі зачэпкай для расправы над тэлеканалам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0