«Як мяркуецца, Ларан Арыніч знаходзіцца ў Італіі. Але дакладнае месцазнаходжанне яго не вядома. На прэс-канферэнцыі летам я інфармаваў, што польскі бок яго вызваліў з-пад варты. Затым ён быў затрыманы ў Італіі. Пасля адмовы ў выдачы мы цягам двух тыдняў зноў накіравалі патрабаванне з яго выдачай, на якое не атрымалі адказу да сёння. Мы не пакідаем надзеі яго атрымаць. І ў пачатку гэтага года накіравалі італьянскім кампетэнтным органам адпаведны напамін і паўтарылі просьбу пра выдачу»,

— паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

На былога кіраўніка «Пінскдрэва» Ларана Арыніча завялі крымінальную справу ў 2010 годзе. Тады пасля пажару на прадпрыемстве 14 чалавек загінула, больш за дваццаць атрымала траўмы. Арыніч не знаходзіўся пад вартай, а таму свабодна выехаў за мяжу. Калі яго абвясцілі ў міжнародны вышук, ён ужо быў у Польшчы. Там яго ўзялі пад нагляд паліцыі і забаранілі выезд з краіны. Але затым перавялі на хатні арышт пад залог у 2000 злотых. А на патрабаванне яго выдачы беларускаму боку так і не было адказу.

У чэрвені 2013 Ларана Арыніча затрымалі ў Італіі і змясцілі пад варту. Беларусі яго так і не выдалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?