Нягледзячы на рэкордна нізкія тэмпературы, жыццё на Майдане ў Кіеве працягваецца ў звычайным рэжыме.

Пра гэта на брыфінгу ў штабе нацыянальнага супраціву паведаміў камендант Сцяпан Кубіў, інфармуе прэс-служба «Бацькаўшчына».

Паводле яго слоў, прыйшлося толькі праводзіць спецыяльныя кансультацыі па ўмовах абслугоўвання біяпрыбіральняў, вываз бытавых адкідаў, захоўвання вады, працы генератараў і да т.п.

«Адносна прадуктовага кошыка — у гэтыя дні зроблены акцэнт на гарачую ежу», - адзначыў Кубіў.

«Просьба падвозіць дровы, хто мае такую магчымасць. У сувязі з нізкай тэмпературай — дроў выдаткоўваецца вельмі шмат», — заклікаў іншы камендант Дома прафсаюзаў Сяргей Аверчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?