Крымінальную справу аб забойстве кіраўніка сталічнага клуба лучнікоў-аматараў 27-гадовай мінчанкі Ганны Сардэчкінай суд Заводскага раёна Мінска пачне разглядаць 3 лютага.
agnostic.bloger.by
Расследавала справу галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.
Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня мінулага года. Аб знікненні заявіў яе былы муж 1985 года нараджэння. Падчас правядзення следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з'явіліся падставы падазраваць заяўніка ў датычнасці да знікнення жанчыны. Падчас папярэдняга расследавання ён прызнаўся ва ўчыненні забойства былой жонкі і ўказаў, дзе схаваў яе астанкі.