«Мне сагравае душу вестка, што людзі добрай волі зноў гатовыя выйсці на маніфестацыю нашага памкнення да дэмакратычных свабодаў і еўрапейскай будучыні Беларусі. Гэта сімвалічна – сабрацца ў сэрцы сталіцы нашай Радзімы і прайсці па галоўным праспекце, каб усяму свету стала зразумела, што Беларусь ідзе да перамогі», – заявіў лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін напярэдадні Еўрапейскага Марша ў Менску.

Аляксандр Казулін зрабіў гэтую заяву падчас апошняй сустрэчы з адвакатам і ў лісце да сваёй сям'і:

«Мы, беларусы, не дазволім нікому адгарадзіць нас ад еўрапейскай цывілізацыі, мы ёй прыналежым стагоддзямі. Мы і расейцаў паклічам адправіцца па гэтым годным шляху. Перакананы, прыхільнікі пераменаў, мае паплечнікі па партыі пройдуць упэўненай хадой, пад нашымі сцягамі і адважнымі лозунгамі.

Год таму я ў гэтыя дні рыхтаваўся да сваёй бестэрміновай галадоўкі – галадоўцы пратэсту супраць беззаконня нелегітымнага прэзідэнцтва Лукашэнкі, супраць зневажання правоў чалавека ў краіне. Я гатовы быў аддаць сваё жыццё, і, слава Богу, што мой голас з-за кратаў тады дасягнуў сэрцаў і розуму шматлікіх суграмадзян, сусветнай супольнасці, аж да ААН. Прайдзіце ж Маршам так, каб нашы мірныя, але цвёрдыя крокі пачула ўся Еўропа!», – заклікаў Аляксандр Казулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?