Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага вырашылі адзначыць літаратурна-музычным фэстам.

Кіраўнік вызвольнага паўстання 1863 –1864 гадоў нарадзіўся 2 лютага. А на дзень раней, 1 лютага, у Палацы мастацтваў пройдзе імпрэза. Мастак Мікола Купава задумаў яе яшчэ летась.

Як паведаміў Купава, у фэсце прымуць удзел паэты Алесь Разанаў, Сяргей Панізнік, Міхась Скобла і Генадзь Тумаш. Сярод бардаў – Віктар Шалкевіч, Зміцер Бартосік, Уладзімір Дрындрожык, Андрусь Такінданг, Таццяна Матафонава з сынам Адасем, Яўген Валошын, Наталля Пушкарова, Раман Яраш, Ганна Валынец, Алеся Сівохіна, Ярына Лецка.

Плануецца, што на фэсце прагучаць песні Сяржука Сокалава-Воюша. Як кажа Купава, у музычнай частцы акцэнт зроблены на выступленні маладых творцаў.

Абавязковай умовай удзелу была наяўнасць твораў, звязаных з асобай Каліноўскага і падзеямі паўстання.

Таму шмат вершаў і музычных кампазіцый прагучаць упершыню.

Літаратурна-музычны фэст пачнецца 1 лютага ў Палацы мастацтваў (вуліца Казлова, 3). Пачатак а 18-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0