31.01.2014 / 17:52 Бел / Łac / Рус Антырэкорд: сальда гандлю за снежань склала мінус $905 мільёнаў 3 Адмоўнае сальда вонкавага гандлю ў снежні 2013 года склала $904,8 мільёна. Гэта антырэкорд за апошнія некалькі гадоў. Агулам жа за 2013 год адмоўнае сальда дасягнула $5,77 мільярда. Для параўнання, пазалетась гэтая сума складала -$344 мільёны. ЯМ Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ