У складзе выдавецкага дома на базе газеты «Советская Белоруссія» можа быць арганізавана FM-вяшчанне. Пра гэта сёння на выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі паведаміў кіраўнік ведамства Алег Праляскоўскі.

FM-вяшчанне ў складзе «СБ», як бачыцца міністру, павінна быць музычным, навіновым, і, што асабліва важна, грамадска-палітычным.

Акрамя таго, выдавецкаму дому плануецца перадаць партал «СМІ Беларусі». Рэсурс не толькі стане адзінай кропкай уваходу для ўсіх дзяржаўных СМІ, але і будзе аказваць метадычную дапамогу рэгіянальнай прэсе ў развіцці іх вэб-рэсурсаў, адзначыў Праляскоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?