Гэтымі днямі вечарамі ў Мінску здымаюцца эпізоды фільма «Авель», у якім будуць закранацца падзеі Плошчы-2010 (вечара пасля прэз. выбараў).
Сёння праспект перакрылі ад цырка да Гарадскога вала, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы». Стаяць уздоўж толькі таксі і маршруткі, а таксама на Кастрычніцкай плошчы — самотны аўтазак. На праспекце ўключана святочная ілюмінацыя, як на Новы год і Каляды.
Будуць перакрываць праспект і вечарам у суботу з 20:00 (ад Заходняга моста да вул. Купалы), а вечарам у нядзелю, на участку ад Заходняга моста да вуліцы Свярдлова.
Грамадскі транспарт паедзе ў аб'езд.
0
0
0
0
0
0