Галоўны трэнер хакейнага «Юнацтва» Міхаіл Захараў адзначыў, што «Чыжоўка-Арэна» не гатовая на ўсе сто адсоткаў. Менавіта таму «Юнацтва» вяртаецца гуляць у Парк Горкага.

«У апошні час рэгулярна прапускаем хуткія неабавязковыя галы. Зноў дзіцячыя памылкі … Прайгралі, што сказаць? Трэба ісці, трэніравацца, працаваць. Шмат каму хакеістам варта задумацца».

«Чаму каманда зноў пераязджае ў парк Горкага?»

«Гэта ў нас толькі федэрацыя трубіць, што арэна гатовая на сто адсоткаў. А тут яшчэ работы непачаты край», — заявіў Захараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?