У цэнтры Кіева падпалілі аўто прадстаўніцы пасольства Канады ва Украіне, а таксама актывісткі аўтамайдану Іны Царковай.
Пажар адбыўся ў ноч на 1 лютага на вуліцы Фёдарава, 1.
Раней паведамлялася, што Канада ўжыла візавыя санкцыі да ўкраінскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да падаўлення законных пратэстаў ва Украіне і запалохвання апазіцыйных лідараў.