У нядзелю, 2 лютага, на Майдане Незалежнасці у Кіеве, замест традыцыйнага Народнага веча, адбудзецца інфармацыйны мітынг.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Штаба нацыянальнага супраціву.

Пачатак мітынгу ў 14:00 паводле мінскага часу (13:00 на Кіеву)

Перад гэтым, у 13:30, адбудзецца малебен з удзелам прадстаўнікоў усіх канфесій, паведамляе Unian.ua.

Народныя веча ладзіліся ў Кіеве штонядзелю, пачынаючы з 24 лістапада, за выключэннем 29 снежня і 5 студзеня. Збіралі часам па некалькі сотняў тысяч чалавек (самыя масавыя — 1 снежня, 8 снежня, 19 студзеня).

У мінулую нядзелю Веча было адменена з-за пахавання беларуса Міхаіла Жызнеўскага ў Кіеве (у горадзе быў абвешчаны Дзень смутку), Міхаіл быў застрэлены 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага, ён быў ахоўнікам Майдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?