Вучэнні праваахоўных органаў на спартыўных аб'ектах будуць доўжыцца да 7 лютага, паведаміў адзін з правяраючых незадаволеным гледачам, якія прыйшлі ў суботу ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе на матч Кубка Дэвіса і вымушаныя былі стаяць на марозе і ветры ў чаканні надгляду.

Задача вучэнняў — пошук муляжоў выбуховых прылад.

Узмацненне жорсткасці працэдур на ўваходзе на спартыўныя аб'екты адбылося на гэтым тыдні. Вучэнні закранулі, у прыватнасці, матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж мінскім «Дынама» і яраслаўскім «Лакаматывам» 29 студзеня. У той дзень была паменшана колькасць кропак пропуску, дасканала надглядаліся не толькі заўзятары, але і прадстаўнікі СМІ. У выніку для многіх, уключаючы дзяцей, чаканне на 15-градусным марозе і пранізлівым ветры расцягнулася на паўгадзіны. Праз два дні «Дынама» прынесла прабачэнні за нязручнасці, аднак дало зразумець, што пытанне адносіцца да кампетэнцыі праваахоўных органаў.

31 студзеня вучэнні пачаліся ў РЦАП па тэнісе, дзе стартаваў трохдзённы матч першага круга 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Беларусь — Ірландыя. У гэты ж дзень старанна надгледжаныя былі гледачы і журналісты, якія прыйшлі на «Чыжоўка-Арэну» на матч хакейнага чэмпіянату краіны «Юнацтва» — «Нёман».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?